Пятница, 3 20 апреля20   Підпишіться на отримання новин  RSS  Лист редактору
Популярно
Український журналіст створив пісню на слова білоруського автора

Український журналіст створив пісню на слова білоруського автора


Знаний в Білорусі журналіст-публіцист Аляксєй Бєли — член Білоруської асоціації журналістів — пише чудові поетичні твори.

Нещодавно відомий в Україні журналіст, редактор обласної газети Чернігівщини “Світ-інфо” Петро Антоненко створив пісню на слова Аляксєя Бєлого.

Тож відтепер білоруський “Паром” не тільки читатимуть, а й він стане для багатьох шанувальників пісенного жанру приємним сюрпризом.

Вірші “запозичені” з видання БАЖ, журналу “Абажур” (Республіка Білорусь).

Публікуємо твори в оригіналі, білоруською мовою. Вони такі чарівні, що український читач усе зрозуміє. Тим більше білоруська мова —  по-справжньому братня й милозвучна.

Аляксей БЕЛЫ

Паром

Затхнуліся за вескаю баяны,

І вераб’і прыснулі ў страсе.

Ах, прыгажуня, вы такая п’яная.

Куды, скажыце, вас на ноч нясе?

 

Над гетай пераправаю паромнаю

Ліхтар да розных рознасцяў ахвочы.

Такія вашы вочы бессаромныя,

Ну хто ў іх сення зазірнуць захоча?

 

Таполі ў ваду глядзяцца вежамі.

Давайце вашу тонкую руку.

Вы ж не адсюль, я бачу, вы прыезджая,

У джынсіках і модным світарку.

 

Як добра тут збягаюцца дарогі,

Як мы далека ад жыццевай прозы.

Я б адпусціў і вас, і вашы ногі,

Але ж і я таксама нецвярозы!

 

Нічым не будзе гэты час азмрочаны,

Кругі не разыдуцца па вадзе.

Паромшчыку за ўсе ўжо заплочена,

Ен делікатна вочы адвядзе.

 

Як добра, што запал душы не згас,

Што сення нам і мора па калена!

Але, нашто, скажы, дурны калгас

Пакінуў тут пад восень столькі сена?

 х х х

 …А летняй парою так спіцца, так сніцца,

І легкай рукою махаеш вяселцы.

Цалую цябе праз тваю завушніцу

У выглядзе колца.

 

Падманлівы погляд такі і спакусны,

І ўсе ж застаецца ў ім месца даверу,

І прагна цалую гарачыя вусны,

І шчыльна ў Сусвет зачыняюцца дзверы.

 

…І летняя ўзрушанасць сэрца, і цнота.

Смяецца і плача салоўка ў садзе…

О, гэта кахання высокая нота,

З якою ўжо і пацалункі не зладзяць!

 х х х

Чаго яшчэ адчайна захацець?!

Заблытацца ў нераці ажыннай,

За птушкамі ў вырай паляцець,

Кіруючыся зорнаю сцяжынай.

 

Убіцца в іх тугую чараду

На ноч. А ўранні, выслізнуўшы з кліна,

Закінуць вуду ў ціхую ваду,

Зайздросцячы адвазе жураўлінай.

 

Задумацца ў самоце і ў журбе

Аб тым, што час даўно ляціць няспынна…

І дзеўку каб сасватаць. Не сабе,

А сыну.


Комментирование закрыто

© 2020 Біла хата
Наші матеріали розміщувати в інших виданнях дозволяється лише при умові зазначення гіперпосилання публікації на сайті http://bilahata.net/